53-гадовы жыхар Віцебска асуджаны за згвалтаванне непаўналетняга

53-гадовы жыхар Віцебска асуджаны за згвалтаванне непаўналетняга

53-гадовы жыхар Віцебска асуджаны за згвалтаванне непаўналетняга. Ён правядзе 8 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Такое рашэнне 20 жніўня прыняў суд Першамайскага раёна абласнога цэнтра. Судовае пасяджэнне было закрытым.

Гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару здзейснены ў 2010 годзе. Мужчыну прызналі вінаватым у мужаложніцтве і іншых дзеяннях сэксуальнага характару, якія былі ўчынены насуперак волі пацярпелага з пагрозай прымянення гвалту ў дачыненні да заведама непаўналетняга. Прысуд яшчэ не набыў законную сілу, адзначае прэс-служба Віцебскага абласнога суда.

БЕЛТА дадае, што ў 2010 годзе мужчына пазнаёміўся на вакзале з 17-гадовым хлопцам. Ён прапанаваў яму зарабіць на раскопках манет. Зламыснік завёў хлопца ў ціхае месца і згвалціў. Гвалтаўніка шукалі доўга. Яго ўдалося знайсці з дапамогай рэспубліканскай базы Дзяржкамітэта судовых экспертызаў, якая ў студзені сёлета выдала супадзенне генетычных прыкметаў. Жыхара Віцебска затрымалі, сваю віну ён адмаўляў. Аднак пацярпелы мужчыну апазнаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі