$510 000 — дапамога родным загінулых салдат Украіны, Пуцін дае за сваіх $220 000

Пахаванне вайскоўца з Бураціі, які загінуў у часе ўварвання Расіі ва Украіну / фота ўрада Бураціі
Пахаванне вайскоўца з Бураціі, які загінуў у часе ўварвання Расіі ва Украіну / фота ўрада Бураціі

За аднаго расійскага сілавіка, які загінуў ва Украіне, РФ абяцае заплаціць сям'і "вызваліцеля" 7 мільёнаў 421 тысячу рублёў. Па стане на травень 2022 года гэта прыкладна 129 тысяч долараў.

Пазней да гэтай лічбы Пуцін вырашыў дадаць дадатковую выплату — 5 мільёнаў RUB. У выніку жыццё расійскага вайскоўца ўлады РФ ацанілі прыкладна ў 220 тысяч долараў ЗША. Гэта амаль у два разы менш за суму, якую атрымліваюць родныя загінулых украінскіх вайскоўцаў.

 

Дапамога ў 15 мільёнаў грыўняў

$510 000 — помощь родным погибших солдат Украины, Путин даёт за своих $220 000
Украінскі салдат / Reuters

Калі ўкраінскі абаронца гіне на вайне, то яго сям'я атрымлівае аднаразовую грашовую дапамогу — 15 000 000 грыўняў. У эквіваленце гэта $510 000 з нечым. Згодна з пастановай Кабміна, грошы раўнамерна размяркоўваюцца сярод атрымальнікаў, якія маюць на гэта права.

Таксама з пачатку расійскага ўварвання ўкраінскім сілавікам дадзена прыбаўка да жалавання — 30 000 грыўняў для тых, хто не на перадавой, і 100 000 грыўняў для тых, хто прымае непасрэдны ўдзел у баявых дзеяннях.

 

Беларусь

$510 000 — помощь родным погибших солдат Украины, Путин даёт за своих $220 000
Беларускія салдаты тэрміновай службы пераадольваюць паласу перашкод з элементамі псіхалагічнай падрыхтоўкі / Мінабароны Беларусі

У Беларусі выплаты родным вайскоўцаў таксама прадугледжаныя, але гэта не сотні тысяч долараў аднаразовай фінансавай дапамогі. Калі, напрыклад, беларускі вайсковец загінуў "пры абароне краіны або пры выкананні іншых абавязкаў вайсковай службы", то яго сямейнікам штомесяц налічваецца 50 адсоткаў ад заробку карміцеля на кожнага сямейніка, які мае права на пенсію.
 

ЗША

$510 000 — помощь родным погибших солдат Украины, Путин даёт за своих $220 000
Паранены марпех ЗША ў санітарным верталёце / Kevin Frayer / AP

У Злучаных Штатах існуе праграма выплат у сувязі са смерцю вайскоўцаў, якія загінулі пры выкананні службовых абавязкаў або пры праходжанні службы ў пэўных рэзервовых статусах. Гэта аднаразовая фінансавая дапамога ў памеры 100 000 долараў, якая не абкладаецца падаткам. Дапамога прызначаецца аднолькава незалежна ад прычыны смерці.

Таксама значная частка амерыканскіх вайскоўцаў набывае страхавыя полісы. У выпадку гібелі вайскоўца страхавая кампанія выплачвае яго родным да $400 тысяч долараў.

 

Германія

$510 000 — помощь родным погибших солдат Украины, Путин даёт за своих $220 000
Пахаванне загінулага ў Афганістане салдата бундэсвера / imago-images.de

Калі нямецкі вайсковец загінуў у часе выканання службовага задання або спецыяльнага задання за мяжой, то яго ўдава і дзеці, якія маюць на гэта першачарговае права, атрымліваюць аднаразовую кампенсацыю. Увогуле яна складае 100 000 еўра.
 

Латвія

$510 000 — помощь родным погибших солдат Украины, Путин даёт за своих $220 000
Латвійскія салдаты ў Афганістане / bb.lv

Сваякі латвійскіх вайскоўцаў таксама атрымліваюць дапамогу ў выпадку смерці карміцеля. Калі вайсковец загінуў у міжнароднай аперацыі або пры выкананні службовых абавязкаў, то 100 000 еўра дзяржава выплачвае сужэнцам і прамым спадчыннікам.
 

Казахстан

$510 000 — помощь родным погибших солдат Украины, Путин даёт за своих $220 000
Казахскія вайскоўцы і беларускі міратворац у Казахстане, студзень 2022 года / Сяргей Шэлег / БЕЛТА

Калі казах-кантрактнік загіне ў перыяд праходжання вайсковай службы, то яго спадчыннікам выплацяць аднаразовую грашовую кампенсацыю ў памеры пяцігадовай (60 месяцаў) грашовай платы згодна з апошняй вайсковай пасадай, якую ён займаў.

Таксама сям'і загінулага абяцаюць пакрыць расходы на пахаванне, бязвыплатна прыватызаваць службовае жыллё ці даць грашовую кампенсацыю на куплю свайго жылля, калі не было "служэбкі".

Варта дадаць, што значныя выплаты за гібель салдата — такія, як цяпер ва Украіне і Расіі, — дзейнічаюць на час вайны. Не выключана, што ў выпадку поўнамаштабнага ваеннага канфлікту ў пералічаных намі краінах сумы дапамог за забітых таксама будуць павялічвацца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі