500 кг пасцельнай бялізны згарэла ў чыгуначнай пральні Брэста

500 кг пасцельнай бялізны згарэла ў чыгуначнай пральні Брэста

У Брэсце здарыўся пажар ў трохпавярховым цагляным будынку чыгуначнай пральні на вуліцы Дворчык, перадае прэс-служба МНС.

Інцыдэнт адбыўся 18 жніўня ў 20:41. Агонь узнік на першым паверсе будынка. На пажары згарэла 500 кг пасцельнай бялізны. Яшчэ 2500 кг бялізны супрацоўнікі МНС паспелі выратаваць. 

Прычына пажару высвятляецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі