Вы тут

50 прыватных дамоў і дзіцячы садок у Іўі засталіся без вады

БЕЛТА

50 прыватных дамоў засталіся без вады з-за прарыву трубы ў Іўі, піша БЕЛТА.

Паведамленне пра аварыю ратавальнікі атрымалі 18 лютага ў 20:00. Была прарваная труба халоднага водазабеспячэння дыяметрам 150 мм па вуліцы 8 Сакавіка. 

Акрамя прыватных дамоў без вады застаўся адміністрацыйны будынак, у якім размяшчаюцца раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр і вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад пачатковая школа. Арганізаваны падвоз вады.

Выправіць аварыю мяркуюць да 14:00 19 лютага. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.