5 красавіка ў Беларусі знізіліся курсы долара і еўра
![5 красавіка ў Беларусі знізіліся курсы долара і еўра](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/hroszy-0606.jpg.webp?itok=c5I-Serj)
У чацвер, 5 красавіка, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША знізіўся — з 1,9668 да 1,9637 беларускага рубля, курс еўра таксама знізіўся — з 2,4140 да 2,4081 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4095 беларускага (у сераду — 3,4033).
Як інфармавала Еўрарадыё, курсы долара і еўра ў нашай краіне раслі з панядзелка, 2 красавіка.