Вы тут

47 магілёўскіх сем'яў засталіся сёлета без жытла за камунальныя пазыкі

БЕЛТА

47 сем'яў у Магілёве выселеныя з жытла без прадастаўлення іншага жылога памяшкання, піша mogilevnews.by. 

А агулам за 9 месяцаў гэтага года магілёўскія камунальнікі падрыхтавалі і перадалі ў абслугоўваючыя арганізацыі 140 пакетаў дакументаў на высяленне з займаных жылых памяшканняў і прымус уласніка да адчужэння. 

У ЦГІС Магілёва кажуць, што чалавек можа страціць жыллё, калі мае запазычанасць па аплаце жыллёва-камунальных паслуг больш як 6 месяцаў, а таксама запазычанасць па плаце за карыстанне жылым памяшканнем дзяржаўнага жылога фонду больш за 2 месяцы. 
 
Рашэнне пра высяленне прымае суд. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.