44 студэнты працягнуць вучобу ў Польшчы ў рамках праграмы Каліноўскага

У рамках праграмы Каліноўскага 44 студэнты, адлічаных з беларускіх ВНУ, працягнуць вучобу ў Польшчы. Чакаецца, што месячныя курсы польскай мовы, гісторыі, культуры, а таксама ангельскай мовы для ўдзельнікаў праграмы пачнуцца 3 верасня. Пасля – вучоба ў польскіх ВНУ. Па словах каардынатаркі камітэта абароны рэпрэсаваных "Салідарнасць" Алы Кароль, пакуль польскі бок прыняў рашэнне толькі ў дачыненні тых абітурыентаў, якія былі выключаныя з беларускіх ВНУ па палітычных матывах, дбайна вывучыўшы перад гэтым дакументы кандыдатаў.

Канчатковае рашэнне па спісе ўдзельнікаў праграмы будзе прынята пасля 15 жніўня.

"БелаПАН"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі