40-гадовую жыхарку Докшыцаў асудзілі за наўмыснае заражэнне СНІДам

Да пазбаўлення волі за наўмыснае заражэнне СНІДам прыгаварыў суд 40-гадовую жыхарку Докшыцаў. Падрабязнасці паведамляе нашая карэспандэнтка Ядвіга Сташэўская:

“Жанчына з 2004 года стаяла на ўліку як ВІЧ-інфіцыраваная. Летась медыкі, дазнаўшыся, што пацыентка сужыцельствуе з мужчынам, прымусілі яго здаць аналізы і высветлілі, што ён заразіўся.

Нягледзячы на тое, што мужчына не меў прэтэнзій да каханай, пракуратура распачала крымінальную справу. Жанчына атрымала тры гады пазбаўлення волі. Зараз і яна, і яе сужыцель абскарджваюць прысуд. Маўляў, кахаем адно аднаго, а да СНІДу нам справы няма”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі