4 траўня зборная Беларусі па хакеі згуляе з чэмпіёнамі свету

4 траўня зборная Беларусі па хакеі згуляе з чэмпіёнамі свету

У пятніцу, 4 траўня, у Даніі стартуе чэмпіянат свету па хакеі. Зборная Беларусі згуляе з чэмпіёнамі свету шведамі. Матч пачнецца ў 21:15 паводле беларускага часу, жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 1" (з-за хакея на гадзіну раней пачнецца інфармацыйная праграма "Панарама").

На першым этапе першынства зборная Беларусі гуляе ў групе А. Другі матч дружына Дэйва Льюіса правядзе 5 траўня са зборнай Францыі (17:15). Далей зборная згуляе з Расіяй (7 траўня, 17:15), Швейцарыяй (9 траўня, 17:15), Чэхіяй (11 траўня, 21:15), Аўстрыяй (12 траўня, 17:15), Славакіяй (15 траўня, 17:15). Склад нашай каманды гл. тут. Адзначым, што ў ім, як і на мінулым сусветным чэмпіянаце, няма вопытнага нападаючага Андрэя Сцяпанава. Ён даў вялікае інтэрв'ю газеце "Прессбол", у якім заявіў, што прычына крыецца не ў яго кепскай гульні ці ў невысокіх фізічных кандыцыях (так сцвярджае Льюіс), а ў непрыязнасці з боку галоўнага трэнера.

Амаль 80% удзельнікаў апытання на сайце pressball.by не вераць, што беларуская зборная зможа выйсці ў плэй-оф (у групе трэба трапіць у чацвёрку лепшых каманд). Нягледзячы на новую форму "з маленькім гербам".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі