4 кастрычніка беларускі рубель умацаваўся адносна ўсіх асноўных валют
![4 кастрычніка беларускі рубель умацаваўся адносна ўсіх асноўных валют](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kursy-0410.jpg.webp?itok=0cPihQFk)
Па выніках таргоў, якія прайшлі 4 кастрычніка на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс беларускага рубля вырас адносна ўсіх асноўных валют.
Курс долара ЗША панізіўся з 2,0830 да 2,0739 беларускага рубля. Еўра патаннеў з 2,2798 да 2,2772 беларускага рубля. Пайшоў наніз і курс расійскай валюты: сёння за 100 расійскіх даюць 3,1942 беларускага рубля (у чацвер — 3,1995).
Курс беларускага рубля ўмацаваўся да кошыка валют на 0,27%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.