4-гадовы хлопчык з Гродна беспамылкова адрознівае сцягі болей як 100 краінаў

4-гадовы хлопчык з Гродна беспамылкова адрознівае сцягі болей як 100 краінаў

4-гадовы Вадзім з Гродна мае незвычайнае хобі: ён цікавіцца сцягамі і гімнамі краінаў свету і ўмее іх адрозніваць. Апроч таго вундэркінд-географ называе імёны кіраўнікоў дзяржаваў, пазнае сусветныя помнікі архітэктуры, распавядае тэлеканал АНТ.

Вадзім пакуль не ўмее дакладна прамаўляць назвы краінаў, але ведае, як выглядаюць сцягі Зімбабве, Ліхтэнштэйна і Мікранезіі. Чытаць ён пакуль таксама не ўмее. Маці хлопчыка кажа, што пачалося ўсё з захаплення беларускім гімнам. Сын паслухаў яго і папрасіў набыць яму беларускі сцяг. Паступова ён зацікавіўся сімволікай іншых краінаў.

Гульням у геаграфію ён прысвячае ўвесь вольны час, а гімны краінаў пазнае з першых нотаў. У дзіцячым садку, які наведвае Вадзім, іншыя дзеці падхапілі яго хобі.  Яны з цікаўнасцю слухаюць расповеды сябра. 4-гадовы хлопчык разбіраецца і ў карце свету — можа паказаць, дзе знаходзіцца тая ці іншая краіна.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі