4 беларускі выступяць на чэмпіянаце свету па плаванні на "кароткай вадзе"

Чатыры беларускі выступяць на чэмпіянаце свету па плаванні на "кароткай вадзе", які пройдзе з 9 па 13 красавіка ў брытанскім Манчэстэры. Нягледзячы на неалімпійскую 25-метровую даўжыню дарожак басейна, у турніры выступяць каля 900 спартоўцаў з 130 краін, адзначае БЕЛТА. Беларусь будзе прадстаўленая толькі жаночай часткай каманды. У Манчэстэр адправіліся Аляксандра Герасіменя, Святлана Хахлова, Іна Капішына і Аляксандра Бас.

У праграму падрыхтоўкі мужчынскай беларускай дружыны да Гульняў у Пекіне чэмпіянат свету на "кароткай вадзе" не ўключаны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі