Вы тут

36-гадовая беларуска выступіць за зборную Фінляндыі па біятлоне на Алімпіядзе

Вясельнае фота беларускай біятланісткі Анастасіі Кінунен (Дубарэзавай) у нацыянальным строі / Сацсеткі

36-гадовая беларуска Анастасія Кінунен (Дубарэзава) выступіць за зборную Фінляндыі па біятлоне на Алімпіядзе ў Пекіне, паведамляе is.fi.

Спартсменка — ураджэнка Гарадка на Віцебшчыне. Спачатку ўдзельнічала ў лыжных гонках (у тым ліку на Алімпіядзе 2010 года ў Ванкуверы, але не вельмі ўдала), а з канца 2010 года — перайшла ў біятлон. Медалёў на этапах Кубка свету ў яе не было, толькі чатыры разы трапляла ў дзесятку мацнейшых. Дубарэзава была ў беларускай зборнай у той час, калі за яе выступала Дар'я Домрачава, удзельнічала ў Алімпіядзе 2014 года ў Сочы.

Шлюб з грамадзянінам Фінляндыі Анастасія Дубарэзава ўзяла ў 2016-м, змяніла прозвішча, летам 2017 года нарадзіла дачку і прыпыніла кар'еру.

Пра тое, што Кінунен вяртаецца ў біятлон і будзе выступаць за зборную Фінляндыі, стала вядома ў пачатку 2021 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.