Вы тут

З'явілася вясельнае фота біятланісткі Дубарэзавай ў нацыянальным строі

З'явілася вясельнае фота беларускай біятланісткі Анастасіі Дубарэзавай ў нацыянальным строі. У ліпені стала вядома, што яна выйшла замуж за фіна. Цяпер Дубарэзава — Кінунен.

На сваёй старонцы ў сацсетцы Анастасія змясціла два фота. На іх відаць, што Дубарэзава (Кінунен) была ў беларускім нацыянальным строі, а яе муж — у фінскім. Яна патлумачыла, што строй ёй падаравалі некалькі гадоў таму. "Заўсёды ведала, што адзену", — напісала яна.

Здымак з сацсеткі.
Фота: pressball.by