35% баранавіцкіх школьнікаў стала ўжываюць алкаголь

У Баранавічах супрацоўнікамі мясцовага цэнтру гігіены і эпідэміалогіі праведзенае ананімнае анкетаванне ў навучальных установах.  Яно паказала, што каля 40% школьнікаў 5-х класаў ужо каштавалі спіртныя напоі. Прычым 8% з іх зрабілі гэта дома. Сярод вучняў старшых класаў больш за палову п’юць спіртное эпізадычна, 35% - пастаянна, а 15% ужо мелі з-за гэтага пэўныя непрыемнасці.

Увогуле з Баранавіч і раёна на ўліку ў наркалагічным дыспансеры стаіць каля 6500 чалавек. Больш за 400 з іх – падлеткі. У параўнанні з мінулым годам лічба павялічылася ў паўтары разы.

Як лічыць намеснік галоўнага ўрача баранавіцкай цэнтральнай паліклінікі Аляксандр Русенчык, “дзецям і моладзі цяжка ўтрымацца ад алкаголю пры такой колькасці агрэсіўнай рэкламы піва”.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі