30 траўня і 9 чэрвеня ў Мінску абмяжуюць продаж алкаголю

30 траўня і 9 чэрвеня ў Мінску абмяжуюць продаж алкаголю

У Мінску 30 траўня і 9 чэрвеня абмяжуюць продаж алкаголю. Гэта звязана з правядзеннем выпускных вечароў у школах і гімназіях, інфармуе БЕЛТА. Адпаведнае рашэнне прыняў Мінгарвыканкам. 

Продаж алкагольных напояў (гарэлкі, лікёра-гарэлачных вырабаў, віна, каньяку, брэндзі, кальвадосу, шампанскага ды іншых напояў з аб'ёмнай доляй этылавага спірту 7% і больш) будзе абмежаваны на суткі — з 8.00 30 траўня да 8.00 31 траўня і з 8.00 9 чэрвеня да 8.00 10 чэрвеня. У гэты ж час у крамах не будуць прадаваць піва і слабаалкагольныя напоі з аб'ёмнай доляй этылавага спірту не больш за 7%.

Абмежаванне не закране рознічны гандаль на аб'ектах грамадскага харчавання ў разліў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі