Вы тут

28 траўня — першы ў Беларусі турнір па віртуальным баскетболе

belarus.basketball

Беларуская федэрацыя баскетбола і Беларуская федэрацыя камп'ютарнага спорту арганізуюць першы ў нашай краіне турнір па віртуальным баскетболе. Яго трансляцыя адбудзецца 28 траўня на сайце belarus.basketball, пачатак а 19-й гадзіне. Удзельнікамі стануць беларускія прафесійныя баскетбалісты — Наталля Дашкевіч, Максім Лютыч, Андрэй Рагазенка і Аляксандр Семянюк. З-за каранавіруса рэальныя спаборніцтвы і трэніроўкі спынены, але ў спартсменаў з'явілася магчымасць пагуляць у баскетбол у віртуальнай рэальнасці і заваяваць чэмпіёнскі кубак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.