Вы тут

27 сакавіка Украіна цалкам зачыніць мяжу — нават для сваіх грамадзян

Нарада ва Уладзіміра Зяленскага / president.gov.ua

Да канца пятніцы, 27 сакавіка, Украіна зачыніць дзяржаўную мяжу Украіны і спыніць усе пасажырскія перавозкі. Праз мяжу не будуць прапускаць нават украінскіх грамадзян. Пра гэта ў сваім відэазвароце, прысвечаным мерам супраць каранавіруса, заявіў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.

"Мы сутыкаемся са складаным выбарам паміж грамадзянамі, якія па-ранейшаму знаходзяцца за мяжой, і бяспекай 50 мільёнаў грамадзян унутры краіны", — прыводзіць hromadske словы ўкраінскага кіраўніка.

Зяленскі паабяцаў, што пра тых, хто не паспее вярнуцца ва Украіну да вечара 27 сакавіка, паклапоцяцца дыпламатычныя прадстаўніцтвы і ўкраінскія суполкі за мяжой. Вяртанне ўкраінцаў з-за мяжы будзе адбывацца з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі ў канкрэтных рэгіёнах. Таксама ўлады будуць звяртаць увагу на ўзровень забеспячэння неабходнымі сродкамі і гатоўнасць медыцынскай сістэмы.

Па словах Зяленскага, за апошнія два тыдні ўкраінскія ўлады вярнулі дадому больш за 80 тысяч украінцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.