27 ліпеня на плошчы Бангалор не будзе канцэрту — чыноўнікі супраць

Мінгарвыканкам не даў дазвол на правядзенне 27 ліпеня на плошчы Бангалор канцэрта, прысвечанага ўгодкам прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі.  Сваю адмову ўлады тлумачаць тым, што на згаданай плошчы пачалася падрыхтоўка да святкавання юбілея Мінску. Дарэчы, такая матывацыя была і ў адмове на правядзенне каля плошчы Бангалор пікетаў у падтрымку палітвязня Аляксандра Казуліна.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі