27 чэрвеня ў Беларусі выраслі курсы ўсіх асноўных валютаў

27 чэрвеня ў Беларусі выраслі курсы ўсіх асноўных валютаў

У аўторак, 27 чэрвеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара вырас з 1,9221 да 1,9249 беларускага рубля, курс еўра таксама павысіўся — з 2,1515 да 2,1539 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2671 беларускага (у панядзелак — 3,2564).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,23%.

Як перадавала Еўрарадыё, 26 чэрвеня курс долара паменшаў з 1,9284 да 1,9221 беларускага рубля, курс еўра таксама знізіўся — з 2,1544 да 2,1515 рубля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі