250 тысяч долараў каштуе новае абсталяванне ў мінскім стралковым клубе

У мінскім стралковым клубе Sporting Club усталяванае абсталяванне, аналагічнае таму, што будзе выкарыстоўвацца падчас Алімпійскіх гульняў у Пекіне.  Кошт новых стэндаў складае 250 тысяч долараў. Нагадаем, зараз на іх праходзіць Адкрыты кубак Беларусі. У барацьбу за прызавыя месцы ўступілі каля 130 спартсменаў з 10 краінаў.

Самае сур’ёзнае саперніцтва чакаецца ў дысцыпліне “Скіт”, у якой выступаюць дзеючы чэмпіён свету Андрэй Інешын з Эстоніі, лідэр зборнай Расіі Валерый Шомін і прынц Дубаі шэйх Саід аль Мактум.  

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі