25 верасня долар падаражэў на 35 рублёў, а еўра патаннеў на 77

25 верасня долар падаражэў на 35 рублёў, а еўра патаннеў на 77

У пятніцу, 25 верасня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара вырас на 35 рублёў — да 17 707, еўра патаннеў на 77 рублёў — да 19 716, курс расійскага рубля вырас з 265,55 да 269,18 беларускага.

У адносінах да кошыка валют беларускі рубель аслабеў на 0,49%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у чацвер, 24 верасня, курс долара вырас на 69 рублёў — да 17 672, еўра падаражэў на 214 рублёў — да 19 793, курс расійскага рубля знізіўся на 0,58 беларускага — да 265,55 рубля.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі