23-гадовы жыхар Беларусі загінуў у аварыі ў Калужскай вобласці Расіі

Увечары 23 траўня ў Калужскай вобласці Расіі адбылося дарожна-транспартнае здарэнне, у выніку якога загінуў 23-гадовы грамадзянін Беларусі У.Худзінскі.
Яшчэ пяць чалавек атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Як паведамляе REGNUM, беларус знаходзіўся ў машне "Волга", якой кіраваў п'яны жыхар расійскага горада Обнінск. Ён не справіўся з кіраваннем і сутыкнуўся з грузавіком, што стаяў на абочыне. Беларус сканаў па дарозе ў лякарню.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі