23-гадовы валейбаліст "Шахцёра" адмовіўся выступаць за зборную Беларусі

На яе матчы з гэтага часу перастануць выклікаць 23-гадовага дыяганальнага Паўла Аўдочанку. Як піша "Прессбол", гулец салігорскага клуба напісаў хадайніцтва на імя кіраўнікоў Беларускай федэрацыі валейбола. Ён рыхтуецца змяніць беларускае грамадзянства на расійскае.





Галоўны трэнер зборнай Беларусі Віктар Сідзельнікаў кажа, што сілком нікога на матчы зборнай цягнуць не збіраецца. І на рашэнне Аўдочанкі ён паўплываць не можа — хіба толькі парадай.





Фота — pressball.by