Вы тут

23-гадовую маці асудзілі за жорсткае збіццё немаўляці на 8 гадоў калоніі

Фота з адкрытых крыніцаў

23-гадовая Вольга Гаўрыкава з Быхаўскага раёна атрымала 8 гадоў калоніі за жорсткае збіццё свайго 3-месячнага сына Стаса. Як піша TUT.by, жанчына цягам трох дзён біла немаўля па галаве, грудзях і руках, у выніку зламаўшы малому плячо.

Гэта другое дзіця Вольгі, яе старэйшай дачцэ 3 гады. Пасля нараджэння сына яна стала злоўжываць алкаголем разам са сваёй маці, а калі маленькае дзіця плакала, яна яго біла. 13 сакавіка на планавым ультрагукавым даследаванні выявілася, што ў хлопчыка зламанае плячо. Як пазней высветлілася, за некалькі дзён да таго маці яго моцна ўдарыла і такім чынам нанесла пашкоджанне. Медыкі звярнуліся ў міліцыю.

Дзяцей адабралі з сям’і, сужыцель асуджанай хоча аформіць над імі апеку. Таксама да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнулі супрацоўнікаў Лудчыцкага дзяцячага садка-школы і Быхаўскага сацыяльна-педагагічнага цэнтра.

Сваю віну Вольга Гаўрыкава прызнала, аднак адмовілася даваць паказанні.