23-25 жніўня ў Беларусі пройдуць вучэнні беларускай і расійскай авіяцыі

23-25 жніўня ў Беларусі пройдуць вучэнні беларускай і расійскай авіяцыі

23-25 жніўня ў Беларусі пройдзе аператыўна-тактычнае вучэнне беларускай і расійскай авіяцыі, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны нашай дзяржавы. 

Гэтае вучэнне адбудзецца ў рамках падрыхтоўкі да сумесных беларуска-расійскіх вайсковых вучэнняў "Захад-2017". Кіраваць вучэннем з авіяцыяй будзе камандуючы Ваенна-паветраных сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны. На венныя аэрадромы Беларусі для сумесных дзеянняў на вучэннях плануецца перабазаваннне самалётаў і верталётаў Паветрана-касмічных сіл Узброеных сіл Расіі.

Падчас вучэння будзе адпрацоўвацца прымяненне Адзінай рэгіянальнай сістэмы супрацьпаветранай абароны Беларусі і Расіі, арганізацыя і практычная падрыхтоўка авіяцыі да выкарыстання, а таксама выканання вучэбна-баявых задач на палігонах беларускіх Узброеных Сіл з пасадкай на аэрадромны ўчастак дарогі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі