22 беларускія мытнікі звярнуліся ў ААН

22 былых інспектары мытні “Заходні Буг” і 7 механікаў тэрміналу “Вестаўта” звярнуліся 7 сакавіка ў Камітэт ААН па правах чалавека.

Яны абскарджвалі парушэнні ў дачыненні да іх прынцыпаў справядлівага судовага разбору. Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісляк, аўтары скаргі былі асуджаныя Беларускім вайсковым судом да розных тэрмінаў пазбаўлення волі за злоўжыванне службовым становішчам і пасобніцтва ва ўхіленні ад уплаты мытных плацяжоў групай асобаў. Прысуды былі вынесеныя ў 2005 і ў 2006 годзе.
 
Былыя інспектары і механікі заяўляюць, што невінаватыя і асуджаныя з парушэннямі. Так, напрыклад, суд адхіліў хадайніцтвы па пытанні запатрабавання дадатковых доказаў іх невінаватасці. Да таго ж іх правы разглядаў Вайсковы суд, хоць ніводны з абвінавачаных не з’яўляўся вайскоўцам і не прымаў прысягу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі