21:54 У Мінску адбыўся флэш-моб супраць будаўніцтва АЭС

Флэш-моб супраць будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі без грамадскага абмеркавання прайшоў у Мінску ўвечарам 9 красавіка.
У 19.30 прыблізна 10 маладых людзей сабраліся каля будынка Белдзяржцырка, надзелі рэспіратары і павязкі са знакам радыяцыйнай небяспекі. Яны трымалі расцяжку "Беларусь - без АЭС!".

Праз некалькі хвілін удзельнікі акцыі згарнулі расцяжку і прайшлі да плошчы Перамогі, дзе раздалі мінакам каля 200 улётак.

Пад загалоўкам "Без АЭС!" у іх прыводзяцца выказванні ў сувязі з будаўніцтвам атамнай электрастанцыі амбасадара Францыі ў Беларусі Мірэй Мюсо, дырэктара Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека Элеаноры Капітонавай, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Івана Нікітчанкі, доктара тэхнічных навук прафесара Рыгора Лепіна. Акцыя завяршылася без затрыманняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі