21:34 Новы саюз для еўрапейскіх краінаў

Францыя павінна выступіць з ініцыятывай стварэння Міжземнаморскага саюзу ў дадатак да Еўрасаюзу. З такой ініцыятывай выступіў міністр замежных справаў гэтай краіны і кандыдат на прэзідэнцкую пасаду Нікаля Сарказі.


“Калі Еўрасаюз хоча мець магчымасці функцыянаваць, ён не можа бесперапынна пашырацца”, — так ён абгрунтаваў сваю ініцыятыву.


Па меркаванні Сарказі да стварэння Міжземнаморскага саюзу мусяць далучыцца, апроч Францыі, Партугалія, Гішпанія, Італія, Грэцыя і Кіпр.


Новы саюз мог бы шчыльна супрацоўнічаць з Еўрасаюзам і нават стварыць агульныя інстытуты. І гэтае ўтварэнне дало б шанцы Турцыі на набліжэнне да Еўрасупольнасці, на думку французскага міністра замежных справаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі