21:16 Брэсцкі абласны суд не падтрымаў пінскіх актывістаў

Брэсцкі абласны суд пакінуў без зменаў пастановы аб адміністрацыйных арыштах двух пінскіх актывістаў дэмакратычных сілаў.
Аляксандр Рамановіч і Канстанцін Чувак скардзіліся на рашэнні суда горада Пінска і Пінскага раёна. Актывістаў затрымалі напярэдадні Дня Волі і абвінавацілі ў дробным хуліганстве.

Рамановіч і Чувак перакананыя, што сталіся ахвярамі кампаніі па арыштах сябраў дэмакратычных партыяў і арганізацыяў, якія праходзілі па ўсёй краіне.

Яны будуць працягваць дамагацца адмены пастановаў суда і прызнання іх арыштаў незаконнымі. У бліжэйшы час пінчукі пададуць скаргі ў Вярхоўны Суд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі