21:05 Улады пайшлі насустрач шахцёрам

Незалежны прафсаюз гарнякоў прыпыняе акцыю пратэсту супраць прыняцця закона “Аб прафесійным пенсійным страхаванні”, які адмяняе выплату датэрміновых пенсій для працаўнікоў, якія працягваюць працаваць у шкодных умовах працы. На такі крок прафсаюз пайшоў пасля таго, як стала вядома, што дэпутаты Палаты прадстаўнікоў вырашылі адкласці разгляд дадзенага законапраекта на пазнейшы тэрмін. Цяпер Парламенцкая камісія мае намер дадаткова папрацаваць над дадзеным законапраектам разам з зацікаўленымі міністэрствамі і ведамствамі, каб аптымальна ўлічыць пажаданні і заўвагі асобных дэпутатаў і грамадзян.

Акрамя таго 3 красавіка кіраўніцтва “Беларуськалія” узгадніла і падпісала загад аб павышэнні на 25% заработнай платы ўсім працаўнікам аб'яднання, якія адносяцца да менш аплачваемай катэгорыі. Гэта таксама было адным з патрабаванняў прафсаюза гарнякоў, паведамляе сайт Прафсаюзнага руху Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі