21:03 Сяргей Сідорскі наведае Азербайджан з працоўным візітам

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі ў бліжэйшым часе наведае з працоўным візітам Азербайджан. Пра гэта было паведамлена падчас сустрэч кіраўніка беларускага ўраду з амбасадарам Азербайджана ў Беларусі Алі Тэймур аглы Нагіевым.  Сідорскі адзначыў, што ў Беларусі з увагай ставяцца да планаў Азербайджана па здабычы нафты. Кіраўнік беларускага ўраду таксама паведаміў пра запланаваны ў першым паўгоддзі 2007 году візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Азербайджан.

Па словах азербайджанскага дыпламата, бакі змогуць "падвоіць і патроіць тавараабарачэнне", асабліва актывізуючы энергетычнае супрацоўніцтва, паведамляе “Інтэрфакс”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі