21:02 Урад Беларусі зацвердзіў заданні па нарошчванні інвестыцый

Урад Беларусі зацвердзіў заданні па нарошчванні інвестыцый у асноўны капітал, прыцягненні замежных крэдытаў, пазыкаў і прамых інвестыцый для фінансавання інвестпраектаў, аб'ёмы доўгатэрміновых (інвестыцыйных) крэдытаў у рэальны сектар эканомікі ў 2007 годзе. У адпаведнасці сёлета павінен скласці 114,5-117% ад леташняга ўзроўню. Устаноўлены заданні па прыцягненні замежных крэдытаў, пазыкаў і прамых інвестыцый для фінансавання інвестыцыйных праектаў для ўсіх міністэрстваў і ведамстваў, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама з улікам свабодных эканамічных зон.

У цэлым яны павінны прыцягнуць замежных інвестыцый на суму больш за 4 трлн. рублёў, або каля 2 млрд. долараў у эквіваленце. Пастановай урада таксама зацверджаны аб'ёмы крэдытаў рэальнаму сектару эканомікі за кошт замежных рэсурсаў у 2007 годзе і пералік найважнейшых інвестыцыйных праектаў, прадугледжаных да рэалізацыі сёлета.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі