21:02 Будаўнічыя работы і паслугі ЖКГ вызваленыя ад падатку

У Беларусі ад падатку на дададзены кошт вызвалены абароты па рэалізацыі работ па будаўніцтве і рамонце аб'ектаў жыллёвага фонду, а таксама жыллёва-камунальных і эксплуатацыйных паслуг, што аказваюцца фізічным асобам, у тым ліку праз арганізацыі, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду. Адпаведны ўказ прэзідэнт падпісаў 26 сакавіка. Пра гэта паведамляе
прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Такія захады прыняты ў мэтах
недапушчэння росту цэн і тарыфаў на жыллёва-камунальныя і
эксплуатацыйныя паслугі, што аказваюцца фізічным асобам, а таксама на
работы па будаўніцтве і рамонце жыллёвага фонду, зазначае прэс-служба.