20:57 Латвія гатовая прадаць Беларусі месца ў Вентспілскім порце

Латвія гатовая разгледзець прапанову беларускага боку аб
набыцці партовай інфраструктуры ў Вентспілсе. Пра гэта паведаміў першы
сакратар латвійскай амбасады ў Беларусі Дайніс Фрэйманіс.
 Па яго словах, гэтыя пытанні будуць абмяркоўвацца на чарговым пасяджэнні двухбаковай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву, якое пройдзе сёлета ў верасні ў Рызе.

Нагадаем, у цяперашні час разглядаюцца розныя варыянты набыцця латвійскай партовай інфраструктуры, у тым ліку доўгатэрміновая арэнда, купля, стварэнне сумеснага прадпрыемства.

Дарэчы, каля 80% беларускага экспарту, які транспартуецца марскім шляхам, ідзе праз Латвію, і пераважна праз парты гэтай краіны, паведамляе БЕЛТА.