20:51 Максім Мірны і Ёнас Б'ёркман прайгралі ў чвэрцьфінале турніру ў Маямі

Максім Мірны і Ёнас Б'ёркман на стадыі чвэрцьфіналу завяршылі выступленне ў парным разрадзе тэніснага турніру серыі "Мастэрс" у Маямі (ЗША). 28 сакавіка "пасеяныя" пад першым нумарам беларус і швед прайгралі шостым ракеткам спаборніцтваў Марціну Даму (Чэхія) і Леандэру Паесу (Індыя) у двух сэтах - 6:7 (5:7), 3:6. Мірны з'яўляецца трохразовым пераможцам гэтага турніру ў пары (у 2003 годзе са швейцарцам Ражэ Федэрэрам, у 2005 і 2006 гадах - з Ё.Б'ёркманам).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі