20:47 У нас правераць працаздольнасць кіроўцаў аўтобусаў

У Беларусі з’явіцца прыстасаванне для кантролю працаздольнасці кіроўцаў аўтобусаў. Паводле інфармацыі прэс-службы Міністэрства транспарту і камунікацый, гэта робіцца для мінімізацыі колькасці дарожна-транспартных здарэнняў. Найперш пад кантроль патрапяць міжгароднія і міжнародныя перавозкі. Прыстасаванне, распрацаванае беларускімі і расійскімі навукоўцамі, прымае і апрацоўвае інфармацыю пра стан кіроўцы і праводзіць індыкацыю ўзроўня яго нядрэмнасці.

Яно выдае папяраджальныя гукавыя сігналы пра магчымае засыпанне і ўздзейнічае на электрычныя ланцугі транспартнага сродку ў выпадку, калі кіроўца не адрэагаваў на папярэджанне, паведамляе afn.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі