20:37 Заснаваная прэмія імя Вацлава Ластоўскага

Для беларускамоўных выкладчыкаў вышэйшых навучальных установаў заснаваная прэмія імя Вацлава Ластоўскага, выдатнага дзеяча беларускага адраджэння. З такой ініцыятывай выступілі Таварыства беларускай школы, Міжнародная асацыяцыя беларусістаў, Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» і іншыя грамадскія арганізацыі.

Заснавальнікі кажуць, што асноўнай мэтай прэміі з’яўляецца «пільная патрэба ў маральнай падтрымцы беларускамоўных выкладчыкаў вышэйшай школы, стымулявання выкладання па-беларуску», паведамляе сайт nn.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі