20:34 У Баранавічах злавілі гандлярку людзьмі

32-гадовая беспрацоўная жыхарка
Баранавічаў падазраецца ў вывазе дзвюх жанчын у Польшчу з мэтай іх сэксуальнай
эксплуатацыі.

12 сакавіка па матэрыялах аддзела па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі
Баранавіцкага ГА
УС
у дачыненні
яе распачатая
крымінальная справа.


Следства сцвярджае, што з ліпеня па снежань 2006 году гэтая жанчына
завербавала і чыгункай вывезла
ў Польшчу для занятку прастытуцыяй дзвюх жыхарак
Баранавічаў — 1971 і 1981 гадоў нараджэння. Вось такая “піраміда”.


Па інфармацыі УУС, у апошні час
сярод асноўных цэнтраў экспарту жанчын для занятку прастытуцыяй усё часцей
фігуруюць Брэст, Баранавічы, Кобрын і Пружаны.