20:34 Мірны прайграў і выйграў за адзін дзень

Максім Мірны завяршыў выступленне у адзіночным разрадзе турніру серыі "Мастэрс" у Монтэ-Карла з прызавым фондам 2.082.500 еўра. Сёння беларускі тэнісіст, які займае 54-е месца ў сусветным рэйтынгу, прайграў у трэцім крузе (1/8 фіналу) Робіну Садерлінгу (28) са Швецыі - 6:7 (5:7), 2:6.

Такім чынам, лік асабістых сустрэч стаў 5:1 на карысць скандынава. У той жа дзень Мірны стартаваў у парным разрадзе. У другім крузе (1/8 фіналу) беларус і швед Ёнас Б’ёркман перамаглі Махеша Бхупаці (Індыя) і Радэка Штэпанэка (Чэхія) - 6:3, 6:4.

У мінулым сезоне Мірны і Б’ёркман выйгралі гэты турнір у пары, а сёлета яны "пасеяныя" пад другім нумарам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі