20:12 Рэстаўрацыя каля Храмавай гары – “незваротны факт”

Ізраіль працягвае рэстаўрацыйна-будаўнічыя працы каля Храмвай гары ў Іерусаліме, нягледзячы на пратэсты мусульманаў. Такое рашэнне прыняў урад краіны.

Міністр унутранай бяспекі Ізраіля Аві Дзіхтэр у эфіры мясцовага радыё назваў будаўнічыя працы ў Муграбскай брамы незваротным фактам і заявіў, што яны будуць даведзеныя да канца.


Дзіхтэр падкрэсліў, што працы вядуцца па-за комплексам Храмавай гары, і кожны мусульманін, які ведае гэтае месца, павінен разумець беспадстаўнасць скандала.


Нагадаем, што ў сувязі з будаўніча-рэстаўрацыйнымі працамі ля Храмавай гары ў пятніцу адбыліся хваляванні ў Ізраілі.


Два дні было неспакойна на ўсходніх ускраінах горада, дзе арабы кідалі камяні ў турыстычныя аўтобусы, уступалі ў сутыкненні з паліцыяй і палілі на вуліцах пакрышкі і сметнікі.


Варта таксама адзначыць, што бяспеку будаўнікоў, якія працуюць выключна на ізраільскай тэрыторыі, забяспечваюць 2 тысячы супрацоўнікаў ізраільскай паліцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі