20:10 Еўрасаюз так і не паразумеўся з Іранам

Еўрасаюз не змог дамовіцца з Іранам па яго ядзернай праграме. Пра гэта ў нядзелю заявіў вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза Хаўер Салана пасля перамоў з сакратаром Вышэйшага Савета па бяспецы Ірана Алі Ларыджані.


Між тым, брытанская “Гардыян” піша са спасылкай на крыніцы ў Вашынгтоне, што амерыканскія вайскоўцы намячаюць цэлі ў Іране для нанясення ракетна-бомбавых удараў.


Газета мяркуе, што вайсковая аперацыя супраць Ірану можа распачацца ўжо ўвесну.


Нагадаем, на мінулым тыдні нямецкі канцлер Ангела Меркель, якая цяпер ачольвае Еўрасаюз заявіла, што Еўрасупольнасць ніколі не падтрымае нападу на Іран.


“Мы не павінныя прасоўваць вайсковы выбар, бо няма вайсковага вырашэння іранскага крызісу”, - падкрэсліла Меркель у Абу-Дабі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі