20:03 У Беларусі створаны дазіметр для выяўлення стронцыю

Дагэтуль стронцый было немагчыма выявіць. Спектрометр бета-гама выпраменьванняў чалавека зрабілі супрацоўнікі Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага універсітэта імя Сахарава.

Гэтая прылада, па словах навукоўцаў, не мае айчынных аналагаў і пераўзыходзіць найлепшыя сусветныя ўзоры. Сёння дозы апраменьвання фармуюцца за кошт доўгага назапашвання радыёнуклідаў. Як правіла, у арганізме назапашваецца стронцый-90.

Гэты небяспечны элемент адкладаецца ў касцявой сістэме і практычна не выводзіцца. Да таго ж, большасць дазіметраў вымяраюць гама-выпраменьванні, а крыніцай выпраменьвання стронцыю-90 з’яўляюцца бета-часцінкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі