20:03 Беларускія фармацэўты рэгіструюць лекі супраць раку

РУП
"Белмедпрепараты" рэгіструе на тэрыторыі Еўрапейскага саюза
супрацьпухлінны прэпарат фаталон. Пра гэта падчас сустрэчы з журналістамі
паведаміла намесні
ца
начальніка навукова-фармацэўтычнага цэнтра прадпрыемства Таццяна Трухачова.

Яна
распавяла, што выпрабаванні лекавага сродку вядуцца ў некалькіх клініках у
Нямеччыне. Фаталон прызначаны для фотадынамічнай тэрапіі рак
у скуры, малочнай
залозы, слізістых абалонак і некаторых іншых відаў злаякасных пухлін.


Актыўнае
рэчыва фаталона — хларын Е6 — назапашваецца ў пухлінах і пры лакальным
уздзеянні святла з даўжынёй хвалі 660-670 нанаметраў знішчае ткан
кі, пашкоджаныя ракам.


Інфармагенцтва БЕЛТА паведамляе, што пабочнае ўздзеянне прэпарату мінімальнае, а эфектыўнасць
лячэння складае 80-90%, пры тым што новы лекавы сродак ў 10 раз таннешы за
замежныя аналагі.


Укараненне фаталону ў медыцынскую практыку Беларусі
пачалося ў 2002 годзе.