20:00 Двое юных жыхароў Слуцка арыштаваныя па абвінавачванні ў забойстве

Двое юных жыхароў Слуцка арыштаваныя па абвінавачванні ў забойстве, здзейсненым ў 1994 годзе ў Польшчы. Тады яны адправіліся ў суседнюю краіну на заробкі. У Бельску Падляскім юнакі пазнаёміліся з пажылой беларускай, у якой вырашылі зняць пакой.

Увечары, прыйшоўшы да бабулі, яны смяротна ўдарылі яе па галаве, пасля чаго абрабавалі хату і вярнуліся ў Беларусь. Па факце забойства польскі бок распачаў крымінальную справу.

Расследаванне прывяло палякаў да беларускай мяжы. Польскія следчыя запыталі інфармацыю на юных беларусаў і падалі іх у вышук на сваёй тэрыторыі. Больш за дзесяць гадоў палякі чакалі, што злачынцы вернуцца на заробкі.

У нашага боку прасілі толькі адбіткі пальцаў і фотаздымкі. Пасля таго як у 2006 годзе польскі бок, нарэшце, перадаў у Беларусь усе матэрыялы справы, падазроныя былі затрыманыя. Цяпер іх чакае суд.

Паведамляе "Комсомольская правда в Беларуси"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі