20:00 Беларусы купляюцца на фальшывыя 100-доларавыя купюры

Паводле звестак Нацыянальнага банку Беларусі, у нашай краіне сярод падробак лідзіруюць долары. Летась банкіры выявілі амаль тысячу такіх фальшывак. Амаль 900 з іх - 100-доларавыя банкноты. Гэта самая папулярная купюра. Найчасцей трапляюцца падробкі 1993 і 1996 гадоў. Дарэчы, фальшывыя беларускія рублі і еўра склалі толькі па 77 банкнотаў.

З беларускіх купюраў самай папулярнай у фальшываманетнікаў лічыцца 20-тысячная. Амаль усе падробкі былі выяўленыя пры абмене валюты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі