20 чэрвеня Беларусь наведае эксперт з Міжнароднай асацыяцыі працы

Выканаўчы дырэктар Міжнароднага бюро працы (МБТ) Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) Кары Тапіёла прыбудзе 20 чэрвеня ў Мінск з трохдзённым візітам. Інфармагенцтва “БелаПАН” паведамляе, што беларускі бок запрасіў яго для абмеркавання законапраекта аб прафсаюзах і ўдзела ў працы Савета па ўдасканаленні працоўнага заканадаўства пры Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны. Паседжанне рады адбудзецца 21 чэрвеня.

Разам з К.Тапіёлам у Мінск прыедзе намеснік дырэктара дэпартамента па нормах МБТ Карен Кёрціс і юрыст гэтага дэпартамента Аксана Вольфсан.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі