2 верасня прынялі прысягу на вернасць Беларусі 800 будучых афіцэраў

У нядзелю прынялі прысягу на вернасць Беларусі курсанты першых курсаў Вайсковай акадэміі і вайсковых факультэтаў грамадзянскіх ВНУ краіны.  Паводле інфармацыі прэс-службы Міністэрства абароны, сёлета словы вайсковай прысягі прамовілі каля 800 будучых афіцэраў. З іх больш за 500 (у тым ліку чатыры дзяўчыны) будуць праходзіць навучанне ў Вайсковай акадэміі.

Вайсковыя факультэты створаны ў шасці ВНУ сталіцы і ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі