2 тысячы "партызанаў" адправяцца на вучэнні "Восень-2008"

Больш за 2 тысячы ваеннаабавязаных будуць прызваныя з запасу на комплексныя аператыўныя вучэнні "Восень-2008", што пройдуць у Беларусі з 15 па 21 кастрычніка. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на словы міністра абароны Беларусі генерал-палкоўніка Леаніда Мальцава.
Так званыя "партызаны" (прызваныя з запасу ваеннаабавязаныя) прымуць удзел у тактычных вучэннях з баявой стральбой і тактыка-спецыяльных вучэннях у складзе сфармаваных воінскіх часцей і падрадзяленняў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі