2 мільярды 47,8 мільёнаў долараў – адмоўнае сальда знешняга гандлю Беларусі

2 мільярды 47,8 мільёнаў долараў склала адмоўнае сальда знешняга гандлю Беларусі за першыя сем месяцаў бягучага года. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве статыстыкі і аналізу. За аналагічны перыяд 2006 года гэты паказчык складаў мінус 992,4 мільёны долараў. Істотны рост адмоўнага сальда знешняга гандлю Беларусі звязаны найперш з падаражэннем расійскага газу і значным скарачэннем экспартных паставак нафты.

Калі летась аб’ём экспартных паставак нафты складаў 387,1 мільёны долараў, дык сёлета толькі 78,5 мільёны долараў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі